Краязнаўчы круглы стол

29 кастрычніка ў цэнтральнай бібліятэцы  адбыўся круглы стол «Краязнаўчымі шляхамі Лунінеччыны». Акрамя краязнаўцаў і літаратараў Лунінеччыны ў мерапрыемстве бралі ўдзел госці з Пінска, Століна, Ганцавічаў і Баранавічаў. Ад лунінчанчан з паведамленнямі

выступілі Вадзім Жылко, Мікалай Ільючык, Наталля Базар, Васіль Мацкевіч, Святлана Гарда, Віктар Пінігін. Гаварылі пра краязнаўчы рух на Лунінеччыне, ролю ў ім рэгіянальных СМІ.

Аляксей Белы, Павел Куніцкі, Аляксей Галаскок, Аляксандр Ільін – госці  з раёнаў-суседзяў, распавядалі  пра краязнаўчыя матывы ў сваёй літаратурнай і журналісцкай творчасці.

У межах круглага стала адбылася прэзентацыя  зборніка краязнаўчых матэраялаў “Краязнаўчымі шляхамі Лунінеччыны”, выдадзенага аддзелам бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі. Укладальнік  – гісторык і журналіст Вадзім Жылко. У зборнік увайшлі творы Вадзіма Жылко, Віктара Туміловіча, Сцяпана Нефідовіча, Льва Коласава, Аляксандра Жука, Івана Панасюка.

З заключным словам выступіла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Кішкевіч. Яна сардэчна падзякавала ўсіх, хто сабраўся для ўдзелу ў рабоце круглага стала і выказала спадзяванне, што наша бібліятэка і надалей будзе месцам творчых зносін, месцам сустрэч з творчымі людзьмі.

Фота "Медиа-Полесье" і "Информ-прогулка"

12 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий