Літаратурна-гістарычнае падарожжа

2 кастрычніка 2021 года Кажан-Гарадоцкую бібліятэку-клуб наведалі вучні 2 класа Кажан-Гарадоцкай сярэдняй школы з класным кіраўніком Таццянай Мікалаеўнай Вашчанка і прынялі ўдзел у літаратурна-гістарычным падарожжы “Зямля мая – край маляўнічы”.

Пачалося  мерапрыемства з верша беларускага паэта Пятруся Броўкі “У з’яднанай сям’і”, пасля чаго дзеці  даведаліся, што  мерапрыемства, на якое яны прыйшлі,  прысвечана Радзіме і Году народнага адзінства. Дзеці з гонарам  адказвалі на пытанне “Што  такое Радзіма?”. У кожнага рознае  разуменне гэтага паняцця. Для адных Радзіма – гэта тая краіна, дзе ён вырас, для іншых – гэта месца дзе чалавек уяўляе сябе  маленькай  часткай  цэлага народа.

Любоў да Радзімы  ўласціва кожнаму чалавеку. Пра сваю любоў да роднай зямлі людзі  складаюць  песні, прыказкі, вершы. Школьнікі расказалі, якія вершы і песні  пра Беларусь  яны ведаюць, а некаторыя вершы нават прачыталі ўслых. Далей  стала яшчэ цікавей, таму што пачалося гістарычнае падарожжа па нашай Радзіме з гульнямі, віктарынамі, крыжаванкамі.  Дзеці  актыўна паказвалі свае веды на гульні  “Гарады Беларусі”, дзе на  амаль на кожную літару алфавіта называлі горад, які ёсць у Беларусі, разгадалі крыжаванку “Жывёльны і раслінны свет Беларусі”, удзельнічалі ў віктарыне “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”.

Заключнай часткай стала сумеснае стварэнне  плаката. Усе жадаючыя  пакінулі на гэтым плакаце невялікі след для сваёй Радзімы, пакуль толькі такі. У кожнага ён розны, але аб’ядноўвае нас адно: мы – беларусы, мы – адзіны народ.

Тэкст і фота Л.Германовіч

74 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий