Літаратурнае свята да 100-годдзя А.Макаёнка

21 лістапада 2020 года ў Лунінецкай цэнтральнай і Любанскай сельскіх бібліятэках да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка адбылося літаратурнае свята “Любань памятае Макаёнка”.

Мы ганарымся тым, што на літаратурнай карце Лунінецкага раёна ярка ззяюць імёны знакамітых пісьменнікаў-класікаў. Сярод іх – народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак. Ён не раз бываў і жыў у вёсцы Любань нашага раёна, у свайго сябра, старшыні мясцовага калгаса Уладзіміра Сцепчанкі. Сцепчанка стаў прататыпам галоўнага героя п’есы “Таблетку пад язык”, якая створана драматургам на любанскім матэрыяле. У сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння Андрэя Макаёнка ў Любані і Лунінцы планавалася вялікае літаратурнае свята. Але пандэмія ўнесла свае карэктывы. Мерапрыемствы прыйшлося скараціць і перанесці ў онлайн-рэжым.

Праграмма свята пачалася з круглага стала, у якім узялі ўдзел навукоўцы, літарататары, краязнаўцы, бібліятэкары. Некаторыя ўдзельнікі былі падключаны па сувязі, іншыя даслалі свае выступленні, знятыя на відэа. З выступленнямі ўдзельнікаў можна пазнаёміцца на нашым ютуб-канале:

Прывітальнае слова дырэктара ДУК «Лунінецкая раённая цэтралізаваная бібліятэчная сістэма» А. Кішкевіч

“Мемарыялізацыя літаратурнай спадчыны”, А.Харлан, бібліятэкар 2-й катэгорыі ДУК “Гомельская абласная універсальная бібліятэка ім. У.І. Леніна”

Агляд літаратурна-мастацкай выставы «Андрэй Макаёнак. Тэатр — крыніца майго жыцця», вядучы навуковы супрацоўнік ДУ «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» П.Саўген

«Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка», А. Суша, намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па навуковай рабоце УК “Нацыянальнаая бібліятэка Беларусі” (па тэхнічных прычынах відэа на ютуб-канале будзе выстаўлена пазней)

«Літаратурная Лунінеччына», В. Жылко, гісторык, краязнаўца

«Успаміны аб сустрэчах з А. Макаёнкам і У. Сцепчанкам», С. Нефідовіч, краязнаўца

Агляд кніжна-ілюстраванай выставы аб жыцці і творчасці А.Макаёнка, І. Хлуд, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Мы меркавалі, што на нашым форуме выступіць літаратуразнаўца, пісьменнік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Лаўшук, які даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі, мае шмат кніг па гэтай тэме. Дарэчы, нейкі час ён працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Лунінецкага раёна. Але, на жаль, Сцяпан Сцяпанавіч па стане здароўя не змог прыняць удзел у круглым стале і абяцаў даслаць сваё відэавыступленне пазней, якое будзе размешчана на нашым ютуб-канале.

Удзельнікаў літаратурнага свята прывітала паэтка і пісьменніца Аксана Спрынчан. Аксана даслала здымкі з сямейнага архіва, на якіх яе дзед, паэт і перакладчык Браніслаў Спрынчан, сфатаграфаваны разам з Андрэем Макаёнкам і іншымі беларускімі і пісьменнікамі. Фотаздымкі займуць пачэснае месца ў фондах Лунінецкай цэнтральнай і Любанскай сельскай  бібліятэк. А. Спрынчан даслала таксама верш Браніслава Спрынчана «В гостях» пра гасцяванне ў Макаёнка на лецішчы.

Пасля заканчэння круглага стала былі падведзены вынікі конкурса сачыненняў сярод школьнікаў па творчасці Андрэя Макаёнка.

Месцы размеркаваліся наступным чынам.

У намінацыі “Эсэ”:

1 месца – Мікалай Салуйчык (ДУА “Яслі-сад-сярэдняя школа аг. Вулька-1”),

2 месца – Марта Кушнярук (ДУА “Рэдзігераўская сярэдняя школа”),

3 месца – Таццяна Ярмольчык (ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”),

Карына Дземідовіч (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мікашэвічы”).

У намінацыі “Нарыс”:

1 месца – Алёна Яраховіч (ДУА “Сярэдняя школа аг. Вулька-2”),

2 месца – Надзея Пракаповіч (ДУА “Сінкевіцкая сярэдняя школа”).

У намінацыі “Паэзія”:

1 месца – Дар’я Савіч (ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна”),

2 месца – Вікторыя Ліхтар (ДУА “Вялуцкая сярэдняя школа”).

Спецыяльны прыз “За арыгінальнасць увасаблення задумы” – Серафім Акінчыц (ДУА “Лахвенская сярэдняя школа”).

І на заканчэнне ў Любанскай сельскай бібліятэцы адбылося адкрыццё музейна-выставачнай экспазіцыі, прысвечанай А.Макаёнку і У.Сцепчанку.

1 434 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий