Лунінецкія клубніцы-2018

23 чэрвеня 2018 года ў аграгарадку Дварэц Лунінецкаяга раёна адбудзецца VІ раённае свята “Лунінецкія клубніцы”. Сярод бібліятэк раёна працягваецца конкурс на лепшае афармленне бібліятэчнага кутка “Цуда-ягада”. Вы яшчэ паспееце даслаць 

фота сваіх куткоў на адрас lncrb@brest.by ці размясціць у сацыяльнай сетцы “Одноклассники” у групе “Лунинецкая районная библиотечная система”.

Прымаюцца таксама заяўкі на ўдзел у конкурсах малюнкаў, мастацкіх вырабаў  і  літаратурных твораў (вершаў, баек, казак, апавяданняў і г.д.) на “клубнічную” тэматыку, якія аб’явіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Свае працы дасылайце на адрас: г. Лунінец, пл. Леніна, 12, арганізацыйна-метадычны цэнтр культуры, або вул. Фрунзэ,12, цэнтральтная раённая бібліятэка. Літаратурныя творы можна дасылаць па электроннай пошце:  lncrb@brest.by  або luninecromc@mail.ru

Падвядзенне вынікаў конкурсаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудуцца 23 чэрвеня 2018 г. у аграгарадку Дварэц на раённым свяце “Лунінецкія клубніцы".

  

33 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий