Міжнародны дзень роднай мовы

Напярэдадні Дня роднай мовы, які па рашэнню ЮНЕСКА адзначаецца 21 лютага, бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізавалі мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабі”. На мерапрыемстве прысутнічалі удзельнікі гуртка «Дэкупаж» (вучні   СШ №1 з 5 па 8 клас) з кіраўніком Жанай Кіпцэвіч. Школьнікам прапанавалі прачытаць вершы класікаў беларускай літаратуры, паўдзельнічаць у віктарыне “Знаўцы роднай мовы”. З нагоды свята ў бібліятэцы арганізавана выстава “Роднай мове гучаць!”, на якой прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры.

У Рэдзігераўскай сельскай бібліятэцы  прайшла займальная  літаратурная гульня “Перакладчык” на веданне беларускіх прыказак  і цікавых слоў. Першы раздзел гульні –  “Перакладны слоўнік”, дзе да прапанаваных рускіх слоў падбіраліся беларускія адпаведнікі (напрыклад, маргаритка  – стакротка, беседка – альтанка, брюки – нагавіцы). Другі раздел – “Прадоўжы прыказку”. Вучні спрабавалі растлумачыць, як будзе гучаць па-беларуску прыказка. Напрыклад,  “На зеркало нечего пенять, коль рожа крива” – “Паглядзі ў воду якога ты роду” і г.д.

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы сярод вучняў 3-4 класаў у Дрэбскай бібліятэцы-клубе прайшла акцыя «Дрэва добрых слоў». Усім удзельнікам прапаноўвалася  размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго мерапрыемства. Бібліятэкар прапанавала на імправізаваных  лісточках дрэва напісаць самыя любімыя словы на беларускай мове,  якімі потым дзеці з задавальненнем упрыгожылі святочнае дрэва.

Літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове»  праведзена ў Ракітненскай сельскай бібліятэцы, а ў Азярніцкай бібліятэцы-клубе літататурная гадзіна прайшла пад назвай «Беларус роднай мовы сваёй не цурайся».

102 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий