Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго святкаванне ў бібліятэках ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” стала ўжо добрай традыцыяй. Ва ўсіх установах у гэты дзень гучалі вершы на беларускай мове, ладзіліся турніры і гульні, літаратурныя кампазіцыі.

21 лютага ў Дрэбскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў Дзень роднай мовы “Зямлі маёй родная мова”. Падчас мерапрыемства дзеці перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі.  Дзецям было прапанавана стварыць дрэва слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава вырабаў народнай творчасці “Цудоўны скарб беларускай нацыі”.

Гадзіну паэзіі “Мова – душа народа” правялі ў гэты дзень у цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 3 класа СШ №1. Бібліятэкар расказала, што для кожнага чалавека важна ведаць родную мову, ганарыцца сваім паходжаннем і прыналежнасцю да свайго народа. Распавяла пра паэтаў, якія праславілі беларускую мову. Дзеці перакладалі словы, разгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў.

У Мікашэвічскай гарадской бібліятэцы 20 лютага для вучняў 5 “А” класа СШ №2 бібліятэкар Валашчук Алена Міхайлаўна правяла конкурсна-пазнавальную праграму “Мая мова – беларуская”. Гульня складалася з прыпынкаў. Першы прыпынак “Загадкі”. Вучні адгадвалі загадкі пра мову. На наступным прыпынку “Перакладчыкі” вучні перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. На прыпынку “Чым і кім славіцца родны край?” школьнікі апавядалі пра знакамітых гістарычных асоб, пісьменнікаў. Апошнім прыпынкам гульні быў конкурс “Старонкі мінулага і сучаснага”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.

А для вучняў старэйшых класаў  прайшла літаратурная гадзіна “Зямлі маёй роднае слова”. Бібліятэкар Сняжана Мяхведзь распавяла аб гісторыі Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці чыталі вершы, складалі прыказкі, з дапамогай слоўнікаў перакладалі словы. Падчас сустрэчы удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай твораў беларускіх аўтараў.

Супрацоўнік Любачынскай сельскай бібліятэкі правяла свята роднай мовы “Беларускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску”. Выхаванцы дзіцячага садка наведалі Вулькаўскую 2 сельскую бібліятэку, дзе пазнавальную гутарку з дзецьмі правяла бібліятэкар Наталля Яраховіч. Яна пазнаёміла самых маленькіх чытачоў з кніжнай выставай «Добры дзень, беларуская кніга!». У Любанскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнiкаў вершаў сярод прадстаўнікоў старэйшага пакалення “Гучы, родная мова!”. Усе ўдзельнікі конкурсу добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

169 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий