Новая кніга пра Лунінеччыну

Выйшаў у свет гісторыка-краязаўчы зборнік, прысвечаны Году малой радзімы ў Беларусі,  “Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай”  (Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2018).  У зборнік увайшлі артыкулы, нарысы, эсэ аб вядомых ураджэнцах Лунінеччыны.

27 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з Іванам Аляксеевічам Панасюком – складальнікам зборніка. На сустрэчы прысутнічала жонка Івана Аляксеевіча   Ларыса Канстанцінаўна  –  сябар, памочнік, першы крытык твораў мужа, а таксама сааўтар многіх яго  кніг і публікацый.

І.А. Панасюк – вядомы на Брэсчыне  краязнаўца, аўтар шэрагу выданняў аб прыродзе і гісторыі роднага краю.  Іван Аляксеевіч нарадзіўся на хутары Лыпкы вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна, але з 1965 года жыве на Лунінеччыне і лічыць яе другой радзімай. Найбольш вядомыя выданні І.А. Панасюка: “Прырода і ахоўваемыя тэрыторыі Лунінецкага раёна” (1999, 2000, 2001), “Велута” (2006),“Палессе маё Лунінецкае” (2007), “Остромечево и остромычивци” (2010),  “Інтэрнат ты наш, інтэрнатушка…”, "Навасёлкі лунінецкія" (2013), “Письма командиров” (2014).

Яшчэ адно захапленне І.А. Панасюка – фатаграфія. Таму яго выступленне суправаджалася паказам слайдаў з выявамі краявідаў  Луніеччыны, зробленымі ў розныя гады.

У зале прысутнічалі многія з аўтараў артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік.  Слова трымалі Вадзім Жылко, Сцяпан Нефідовіч Віктар Пінігін, Васіль Туміловіч, Таццяна Канапацкая.  Іван Аляксеевіч  падарыў усім выступоўцам новы зборнік з аўтографам і найлепшымі пажаданнямі.

  

58 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий