«Паэтычны панадворак» на «Лунінецкіх клубніцах»

24 чэрвеня 2017 г. у аграгарадку Дварэц адбылося V раённае свята "Лунінецкія клубніцы", на якім бібліятэчныя работнікі ладзілі кніжна-ілюстраваныя выставы і "Паэтычны панадворак". На выставах былі прадстаўлены кнігі і часопісныя артукулы, з якіх

можна даведацца пра гістрыю ўзнікнення клубніц, правілы іх вырошчвання, парады па прыгатаванню клубнічных прысмакаў, гаючыя ўласцівасці гэтай незвычайнай ягады і шмат іншага. Тут жа можна было купіць ляльку Тыльду, зробленую рукамі супрацоўнікаў і чытачоў цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі.

Напярэдадні свята бібліятэкары і чытачы бібліятэк бралі ўдзел у конкурсах бібліятэчных куткоў, малюнкаў, мастацкіх вырабаў  і  літаратурных твораў на “клубнічную” тэматыку. Пераможцам у конкурсе бібліятэчных куткоў "Цуда-ягада" стала Лунінская сельская бібліятэка (загадчыца Лідзія Цімашэй).

"Паэтычны панадворак" ладзіўся з дапамогай клуба "Літаратурная правінцыя", што працуе пры цэнтральнай бібліятэцы.

На верхнім фота: члены клуба Ніна Нікіцюк, Марыя Міснікава, Віктар Пінігін, Людміла Бабіч, Анастасія Пратасавіцкая (у першым радзе злева направа).

На фота ўнізе: свае вершы, прысвечаныя лунінецкім клубніцам чытаюць Анастасія Пратасавіцкая, Людміла Бабіч, Максім Казун.

 

 

 

36 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий