2 лютага 2021 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна прайшло літаратурнае падарожжа “Слова яго недарэмна гучала”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 10 класа СШ №1 разам з настаўніцай, удзельніцай народнага клуба “Літаратурная правінцыя” Валянцінай Шэўчык.
Пачалося мерапрыемства з уступнага слова галоўнага бібліятэкара Наталлі Кіпцэвіч, якая расказала пра жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна. Затым слова ўзяў краязнаўца, паэт і фалькларыст Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч (гл. тут). Ён распавёў пра наведванне Іванам Шамякіным Лунінеччыны, пра яго сяброўства з Андрэем Макаёнкам. Гэтае сяброўства ён пранёс праз усё жыццё, і вобраз свайго сябра ўвасобіў у рамане “Атланты і карыятыды”. Прысутныя таксама паглядзелі прэзентацыю аб жыцці і творчасці пісьменніка, створаную супрацоўнікамі Лунінецкай цэнтральнай бібліятэкі. Не засталяся і без увагі выстава кніг “Творцы праўдзівага жыцця”, прысвечаная юбілеям І.Шамякіна і І. Мележа.
Тэкст і фота Н.Кіпцэвіч