Сустракаем Купалле!

У ноч на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з самых старажытных народных святаў. Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў. Але менавіта ў Беларусі найбольш поўна захаваліся традыцыі Купалля, і яго адзначаюць з асаблівым размахам.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі свецяцца асаблівым прывідным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку «гуляе». А самая распаўсюджаная і прыгожая легенда распавядае пра тое, што адзін раз у год, у купальскую ноч, квітнее чароўная папараць-кветка. Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка прапануе знайсці яе з дапамогай гульні-віктарыны, сабраўшы для гэтага букет з гаючых траў, якія набіраюцца асаблівай сілай купальскай ноччу. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі таксама этнаграфічна-краязнаўчую замалёўку «Ясная ночка купальская», прэм’ера якой адбудзецца на ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка» 6 ліпеня ў 16.00.

523 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий