14 жніўня 2021 года ў Кажан-Гарадоцкай бібліятэцы-клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Беларусачка”, якое было прысвечана галоўным святам жніўня – Спасам.
Фальклорныя пасядзелкі “Тры Спасы – вялікія праваслаўныя святы” распачала кіраўнік народнага калектыву «Надзея» Людміла Зіміч, якая распавяла гісторыю узнікнення гэтых святаў.
- Першы Спас – гэта Мядовы Спас або па народнаму Макавей – свята маку і мёду. У гэтае свята ў царкве асвяшчаюць не толькі мёд, але і розныя зёлкі, садовыя кветкі.
- Другі Спас – гэта Яблычны – свята садавіны. У царкве асвяшчаюць садавіну, пасля чаго дазвалялася ўжо есці яблыкі, грушы, слівы. Раней казалі “Прыйшоў Спас – і лета ад нас”
- Трэцці Спас – Хлебны або Арэхавы Спас – свята хлябоў. Шмат дзе ўжо спраўлялі дажынкі – свята канца жніва.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Беларусачка” таксама падзяліліся сваімі ведамі аб гэтых святах. Распавялі пра тое, як раней велімі святочна рыхтаваліся да іх і як святкавалі, пра тое, што існуе вельмі шмат прыказак пра іх: “Першы і Другі Спас — бяры рукавіцы ў запас”, “Трэцці Спас – хлеба прыпас”.
Не забылі і пра яшчэ одно вялікае народнае і праваслаўнае свята жніўня – Прачыстая (Успленне) — свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы. У гэтае свята гаварылася – “Прыйшла Прачыста – стала поле чыста”. У нашай мясцоваці кажуць “Надышло Успленне – шыхуй насенне”.
Удзельнікі пасяджэння паслухалі выступленне народнага фальклорнага калектыву «Надзея».
Тэкст і фота Л. Германовіч