Творчая сустрэча з Анатолем Крэйдзічам

2 лютага 2018 г. у Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Анатолем Крэйдзічам. Нядаўна вядомы пісьменнік і журналіст стаў жыхаром нашага раёна. Ён пераехаў на радзіму жонкі, у вёску Сасноўка.

Анатоль Мікалаевіч пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы са сваім жыццём і творчасцю, чытаў урыўкі са сваіх твораў, адказаў на пытанні. Пытанні былі самыя розныя, і не толькі пра літаратурную творчасць. Прысутных цікавіла асабістае жыццё пісьменніка, яго ўражанні ад Лунінеччыны. Адказваючы на пытанні, ён з не меншым, калі не з большым, гонарам распавядаў пра сваю сям’ю, поспехі сваіх дзяцей, працу на сядзібе. Дырэктар Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Кішкевіч выказала задавальненне ад таго,што літаратурная карта Лунінеччыны папоўнілася такім значным імем і ўручыла Анатолю Мікалаевічу Крэйдзічу членскі білет клуба “Літаратурная правінцыя”, што працуе пры цэнтральнай бібліятэцы.

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў вёсцы Заверша Драгічынскага раёна. У розныя гады працаваў, у тым ліку на кіруючых пасадах, у газетах “Чырвоная звязда” (г. Іванава), “Заря над Бугам”, “Заря”, “Народная трыбуна”, “Народная воля”, “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах “Маладосць”, “Першацвет”. У 2006 годзе абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў 2016 прызначаны намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удастоены Падзякі Прэзідэнта РБ за плённую творчую дзейнасць і значны ўкалад у развіццё беласрускай літаратуры. З’яўляецца адным з заснавальнікаў паэтычнага свята “Лунінская восень”, ініцыятаам заснавання літаратурнай прэміі імя Ул. Калесніка і літаратурнага конкурсу сярод дзяцей і юнацтва “Адкрыццё". Аўтар кніг “Право на улыбку”, “Полесский Наполеон”, “Раненые мечты”, “Сага о настоящем человеке”, “Старший брат”. 

44 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий