Творчыя сустрэчы

 

29 сакавіка супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі  і сябры клуба “Літаратурная правінцыя”  наведалі Пінскі раён. Першы прыпынак – аграгарадок Парахонск. Госці пазнаёміліся з работай мясцовых дома культуры і бібліятэкі, паглядзелі канцэрт, што наладзілі самадзейныя артысты.

 

Далей шлях пралягаў у Пінкавічы. Да лунінчан далучылася Таццяна Хвагіна – вядомы экскурсавод, складальнік многіх даведнікаў па Палессі, у тым ліку па Лунінецкім раёне. Па дарозе слухачы даведаліся шмат цікавага з гісторыі Палесся. А ў Пінкавічах Таццяна Аркадзьеўна правяла экскурсію па літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа.

  

Канчатковым пунктам падарожжа стала Пінская цэнтральная раённая бібліятэка, дзе калег па творчасці ўжо чакалі сябры літаратурнага клуба “Пінчукі”. Першая частка сустрэчы ўяўляла сабой сваеасаблівы бенефіс Святланы Мажароўскай. Яна чытала свае вершы на духоўныя тэмы, распавядала пра свой шлях да Бога.

 

А далей  сустрэча двух літаратурных клубаў пайшла сваёй чаргой: чыталі вершы, спявалі песні, дзяліліся думкамі.

  

Бібліятэчныя работнікі дзяліліся яшчэ і вопытам работы. Дырэктар ГУК “Лунінецкая РЦБС” Алена Кішкевіч ад імя лунінецкіх бібліятэкараў і літаратараў уручыла пінчанам сувеніры і зборнікі вершаў сяброў клуба, выдадзеныя Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Сувеніры пінчане атрымалі і ад Галіны Абрамчук, якія Галіна разам са сваімі кружкоўцамі зрабілі ўласнымі рукамі.

 

Фота В.Пінігіна

41 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий