У гонар Купалы і Коласа

7 ліпеня 2022 года ў бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшлі  літаратурна-паэтычныя вечары да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і мерапрыемствы, прысвечаныя народнаму святу Купалле.

2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У верасні пройдзе раённы літаратурны анлайн-марафон «Пад зоркай Коласа і Купалы». Каб прыняць удзел у марафоне неабходна да 1 жніўня даслаць відэаролік з запісам прачытанага верша Коласа ці Купалы на адрас электроннай пошты lncrb@brest.by, або прыйсці і запісаць верш у бліжэйшай бібліятэцы. Усе відэаролікі будуць размешчаны на ютуб-канале “Лунінецкая бібліятэка”, а лепшыя з іх прымуць удзел у міжнародным паэтычным марафоне “Чытаем куміраў разам з мірам”, які пройдзе на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

У Рэдзігераўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар «Заўсёды з намі Колас і Купала» (на верхнім здымку). Удзельнікі мерапрыемсіва разам з бібліятэкарам пералісталі старонкі жыцця і творчасці песняроў. Абмеркавалі некаторыя спрэчныя пытанні іх біяграфіі, паспрабавалі адказаць  на пытанні, якія часта задаюць прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць беларускіх знакамітых класікаў, ці актуальныя зараз іх творы?

Паэтычныя акцыі “Чытаем Купалу разам” правялі ў Кажан-Гарадоцкай і Дрэбскай бібліятэках-клубах. У Азярніцкай бібліятэцы-клубе адбылася літаратурна-музычная вечарына “Нам засталася спадчына”.

Вечары і гадзіны паэзіі “Купалы словы як малітва”, “У вянок песняру”, “Завуся я толькі Янка Купала” праведзены і ў іншых бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. А ў Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы адзначалі свята Купалле, у гонар якога ўзяў свой псеўданім знакаміты паэт. Вядучая распавяла пра гісторыю свята, яго традыцыі, абрады і народныя прыкметы. А затым дзеці  шукалі ў філвордзе назвы дрэў, якія можна сустрэць у нашым лесе, гулялі ў «Ручаёк», мераліся сіламі ў “Пеўневым баі”, шукалі “Папараць-кветку” (знайшлі!), скакалі праз «вогнішча», плялі прыгожыя і арыгінальныя вяночкі, адказвалі на пытанні віктарыны «Купалле». Скончыліся купальскія забавы праглядам конкурсных работ “Папараць-кветка» і фотасесіяй ля выставы «Свята Сонца і зямлі».

Раённае свята Купалле прайшло на беразе ракі Цна ля Кажан-Гарадка. У ім браў удзел народны гурт “Надзея” Кажан-Гарадоцкай бібліятэкі-клуба.

100 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий