Лунінецкае краязнаўчае таварыства цэнтральнай раённай бібліятэкі па просьбе Льва Коласава перадала ў пакой працоўнай славы лакаматыўнага дэпо ст. Лунінец фотаздымкі і архіўныя дакументы па гісторыі лунінецкай чыгункі.
Леў Леанідавіч Коласаў- краязнаўца, філатэліст, гісторыі пошты, нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў Лунінцы. Зараз жыве ў Мінску, але не губляе сувязі з малой радзімай, з’яўляецца сябрам Лунінецкага краязнаўчага таварыства. Сотні публікацый Л.Коласава прысвечаны краязнаўству, рэгіянальнай гісторыі Беларусі, перш за ўсё роднай Лунінеччыне. Сярод іх цыклы артыкулаў пра Лунінец «пры Польшчы», у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенныя дзесяцігоддзі, пра гісторыю вуліц, школ, храмаў, бібліятэк.
На фота: дакументы ад дырактара ДУК “Лунінецккая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Алены Кішкевіч прымае старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо ст. Лунінец Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Матор.