XІІІ Лунінецкія краязнаўчыя чытанні

18 кастрычніка 2020 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыліся ХІІІ Лунінецкія краязнаўчыя чытанні. Удзельнікі чытанняў абмяняліся думкамі, абмеркавалі план краязнаўчай дзейнасці на бліжэйшы час.

Кіраўнік Лунінецкага краязнаўчага таварыства, што працуе пры бібліятэцы, Вадзім Жылко нагадаў пра творчыя здабыткі нашых даследчыкаў за год пасля папярэдніх чытанняў, распавёў пра ўдзел лунінецкіх краязнаўцаў у фестывалях і форумах межрэгіянальнага і рэспубліканскага ўзроўню, зрабіў агляд краязнаўчых публікацый на старонках перыядычных выданняў. Бібліятэкар СШ № 1 г. Мікашэвічы Лілія Віўдзенка прадставіла  прэзентацыю свайго даследавання па гісторыі Мікашэвічаў. Кіраўнік аб’яднання “Краязнаўства” палетыхнічнага каледжа Галіна Антановіч  паведаміла пра творчыя дасягненні сваіх вучняў і калег, дарэчы некаторыя вучні Галіны Мікалаеўны прысутнічалі на чытаннях. Пра свае даследаванні тапанімікі, фальклору, гісторыі Лунінеччыны распавёў Сцяпан Нефідовіч. А яшчэ ён успомніў пра свае сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, прынамсі з Андрэем Макаёнкам, 100-годдзе якога мы скора адзначым.

У гэтым годзе краязнаўчыя чытанні былі не такімі шматлюднымі, як у мінулыя гады, але многія прынялі ў іх удзел дыстанцыйна або завочна, даслаўшы матэрыялы для публікацыі. Па выніках чытанняў плануецца выдаць зборнік “Краязнаўчымі шляхамі Лунінеччыны-3”.

1 363 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий