27 чэрвеня 2020 года вядомы пісьменнік і журналіст Анатоль Крэйдзіч адзначае 55-гадовы юбілей. Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся ў Драгічынскім раёне, але з 2018 года жыве на Лунінеччыне, у вёсцы Сасноўка, і з’яўляецца сябрам клуба “Літаратурная правінцыя”.
Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала анлайн сустрэчу з юбілярам, прэм’еру якой глядзіце на на ютуб-канале “Лунінецкая бібліятэка” 27 чэрвеня ў 14.00. Анатоль Мікалаевіч раскажа пра сваё жыццё і творчасць, прачытае некаторыя свае творы.
А.М. Крэйдзіч – аўтар кніг «Право на улыбку», «Полесский Наполеон», «Раненые мечты», «Сага о настоящем человеке», «Старший брат». Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў паэтычнага свята “Лунінская восень” і ініцыятарам заснавання літаратурнай прэміі імя Ул. Калесніка, а таксама літаратурнага конкурсу сярод дзяцей і юнацтва “Адкрыццё”. У розныя гады працаваў, у тым ліку на кіруючых пасадах, у газетах “Чырвоная звязда” (г. Іванава), “Заря над Бугам”, “Заря”, “Народная трыбуна”, “Народная воля”, “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах “Маладосць”, “Першацвет”. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. А.М. Крэйдзіч удастоены падзякі Прэзідэнта за ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012 год) і мноства іншых узнагарод.