Віншуем з перамогай!

Вызначаны пераможцы XXVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «За пашуковую і даследчую працу» атрымала Лунінская сельская бібліятэка (загадчык Цімашэй Лідзія Кірылаўна).

Гэта лепшы вынік у гэтай намінацыі сярод бібліятэк, што размешчаны ў сельскай мясцовасці. Лідзія Кірылаўна вядзе плённую пашуковую дзейнасць па даследаванні і папулярызацыі матэрыялаў ураджэнца вёскі Лунін — журналіста, пісьменніка і даследчыка Мікалая Васільевіча Елянеўскага (1948 — 2013). З дапамогай супрацоўнікаў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі яна стварыла электронны рэсурс «Творчыя пошукі Мікалая Елянеўскага», які і быў прадстаўлены на конкурс.

Па ініцыятыве М.В. Елянеўскага ў вёсцы Лунін быў пакладзены пачатак правядзенню абласнога літаратурнага свята «Лунінская восень». Пісьменнік займаўся пошукам і вывучэннем ўнікальнай працы «Беларуская граматыка» святара, мовазнаўцы Платона Ціхановічв (1838 — 1922). Гэта першая беларуская граматыка, у аснове якой ляжыць мова паляшукоў. У бібліятэцы створаны музей-куток М.В. Елянеўскага, дзе дэманструюцца рэдкія выданнямі з яго калекцыі, прадастаўленыя ўдавой пісьменніка Надзеяй Елянеўскай.

375 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий