Юбілей вёскі Кажан-Гарадок

15 ліпеня 2023 года аграгарадок Кажан-Гарадок адзначыў свой 530 год нараджэння.

Свята вёскі “Сяло  маё цудоўнае на беразе ракі” пачалося  песняй “Вёсачка  мая”  у выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Надзея” Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба.   

З віншаваннямі да жыхароў вёскі звярнуўся старшыня сельвыканкама Іван Карпавіч Зубко. Іван Карпавіч уручыў падарунак бацькам самай  маленькай жыхаркі Кажан-Гарадка Пясоцкім Канстанціну і Марыне. Шчырыя віншаванні былі  адрасаванны і самаму старэйшаму жыхару вёскі Міхаілу Фёдаравічу Шуляку, які адзначыў у гэтым годзе  98-мы дзень нараджэння. Апладысменты гучалі для сямейных юбіляраў: «залатое» вяселле адзначылі  Андруш Іван Пятровіч і Алена Міхайлаўна, Альцывановіч Іван Максімавіч і Вольга Міхайлаўна. Віншаванне і падарунак атрымала самая  маладая  сям’я Гусціновічаў Андрэя і Анастасіі, якія  менавіта у гэты  дзень 15 ліпеня  зарэгістравалі свой шлюб. У намінацыі “Лепшы двор” заслужаную  перамогу  атрымала сям’я Пашкевічаў Мікалая Андрэевіча і Тамары Сяргееўны. 

Асаблівыя словы падзякі ў гэты дзень прагучалі на адрас працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці і прадстаўнікоў самых розных прафесій. Дырэктар КСУП “Гарадоцкі” Сяргей Аркадзьевіч Дублянін уручыў падарункі ветэранам працы Шуляку Аляксею Міхайлавічу і Каратышу Івану Мікалаевічу.

Шчырыя віншаванні і падарункі былі адрасаваны і ветэранам культуры Паўлу Міхайлавічу і Надзеі Фёдараўне Веляскевічам, якія з’яўляюцца  родапачынальнікамі калектава “Надзея”. Дырэктар ДУК “Лунінецкая РЦБС”  Таццяна Сяргееўна Ванюк  у гэты  святочны дзень   уручыла падзячны ліст сектара культуры Лунінецкага райвыканкама народнаму фальклорна-этнаграфічнаму калектыву “Надзея”, які адзначыў свой 45-гадовы юбілей, а таксама падзячныя лісты усім удзельнікам калектыва.

Павіншаваў з юбілеем жыхароў вёскі і прачытаў  свае гумарыстычныя замалеўкі    пісьменнік, краявед  Васіль Туміловіч. Было на што падзівіцца на выставе народнай творчасці Кацярыны Пятроўны Мікуліч: разнастайныя вышыванкі, саматканыя посцілкі і іншыя прыгожыя рэчы захаплялі вока і былі арыгінальным упрыгожваннем свята.

Радавалі сваімі  песнямі  народны калектыў “Надзея”, народны ансамбль песні і музыкі  “Сустрэча”, Наталля Бярозка, Валянціна Веляскевіч,  Вольга Ванюк, Острыкаў Іван, Аўстраленка Марыя і  Павел Шэкер. А дзеці  сям’і  Кавалеўскіх  парадавалі сваім танцавальным нумарам.

Свята доўжылася да позняга вечара і стала незабыўнай, цёплай і душэўнай старонкай жыцця Кажан-Гарадка, а закончылася  салютам.

Галоўным арганізатарам свята была загадчык Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба Людміла Германовіч. Людміла Фёдараўна выказвае шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто дапамог у правядзенні мерапрыемства.

136 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий