Юбілей песняра

3 лістапада 2017 года споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. У бібліятэках раёна з гэтай нагоды праведзены шэраг мерапрыемстваў. У цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына “Паклон прымі ад нас, пясняр!”.

Аматары беларускай паэзіі разам з вядучымі Ірынай Хлуд і Ірынай Навацкай (на верхнім фота), згадалі найбольш яскравыя і значныя старонкі жыцця і творчасці песняра,  прачыталі яго лепшыя і самыя вядомыя вершы, а таксама слухалі песні на вершы Якуба Коласа. На мерапрыемстве прысутнічалі журналіст і гісторык Вадзім Жылко, краязнаўца  Іван Панасюк. Яны расказалі аб палескім  перыядзе жыцця Якуб Коласа.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай, прысвечанай Якубу Коласу. На ёй былі прадстаўлены творы пісьменніка, асобна выдзелены раздзел “Творы пра Палессе”.

У Вулькаўскай-2 сельскай бібліятэцы юбілею пісьменніка быў прысвечаны вечар паэзіі “Вялікі пясняр”, у Лобчанскай – літаратурны круіз “На хвалях вершаў”, у цэнтральнай дзіцячай бібліятэца – літаратурна-мастацкі вечар “Мой родны кут”, у Мікашэвіцкай дзіцячай – паэтычна-музычная кампазіцыя “На кожнай сцяжынцы іх  песня і голас”.

25 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий