Юбілейная імпрэза

29 верасня 2018 года ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” (Баранавіцкі раён) адбылася юбілейная імпрэза “Адамаў шлях пад вечным небам”, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855).

Гасцей чакалі тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты творчых калектываў, выступ клуба гістарычнай рэканструкцыі, салонныя гульні, майстар-класы па кавальскай справе, разьбе па дрэве, ганчарству, выставы юных мастакоў і народных умельцаў, гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі і шмат іншых цікавых рэчаў. Але ж галоўным на свяце, прысвечаным вялікаму паэту, было паэтычнае слова. У рамках свята адбыліся рэгіянальныя сустрэчы “Бібліятэчны марафон”, дзе выступілі і лунінецкія літаратары. Лунінецкі раён прадстаўлялі загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Рагалінгская (на ніжнім фота 1-я злева) і сябры клуба “Літаратурная правінцыя” Віктар Пінігін, Вадзім Жылко, Мікалай Ільючык (на ніжнім цэнтральным фота), Галіна Абрамчук, Аляксандр Хаўдзееў, Вольга Грыдзюшка (на верхнім фота лунінецкія літаратары разам з баранавіцкімі калегамі). Клуб “Літаратурная правінцыя” атрымаў падзячны ліст старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ліст уручыла намеснік старшыні Алена Стэльмах (на ніжнім фота 3-я злева). Дыпломам ад дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” быў адзначаны кожны літаратар – удзельнік “Бібліятэчнага марафона”.

  

                                                                                                                                                                                                             Фота В. Пінігіна
 

30 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий