Юбілейная вечарына

У клубе "Літаратурная правінцыя" прайшла літаратурна-музычная імпрэза "Пішу нібы малю", прысвечаная юбілею Максіма Казуна — аднаго з членаў клуба. Ва ўступным слове ад цэнтральнай бібліятэкі юбіляра павіншавала галоўны бібліёграф Іна Бушыла.

Аксана Маркевіч трымала слова ад Мікашэвіцкай гарадской бібліятэкі, якую яна ўзначальвае, і ад клуба "Паэтычная глыбінка", што працуе пры бібліятэцы. Вершамі, кветкамі і падарункамі калегу па творчасці павіншавалі Віктар Пінігін, Сцяпан Нефідовіч, Анастасія Пратасавіцкая, Галіна Абрамчук, Людміла Бабіч, Святлана Філіновіч, Мікалай Ільючык. Музычныя віншавнні дарылі Сяргей Місікаў, Аляксандр Бань, Ірына Прыгодзіч. Не застаўся ў даўгу і юбіляр: прагучалі яго ўжо вядомыя і новыя вершы, байкі, гумарэскі.

7 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий