3 ліпеня 2019 года лунінчане, як і ўсе беларусы, адзначылі Дзень Незалежнасці Рэслублікі Беларусь і 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарадское свята адбылося на стадыёне «Палессе».
У свяце прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. У скверы ля стадыёна яны арганізавалі кніжную выставу «Беларусь — гэта мы!». Жыхары і госці горада мелі магчымасць пазнаёміцца з сымымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія раскаваюць пра лепшыя традыцыі беларускага народа, этапы станаўлення дзяржаўнасці нашай краіны, яе гісторыю і сучаснае жыццё, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах.
43 просмотров