Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі

Выйшла з друку кніга прозы нашага земляка Міколы Ільючыка, якая называецца «Верагоднасць цуду». Зборнік падрыхтаваны сталічным выдавецтвам "Мастацкая літаратура", надрукаваны ў Брэсцкай друкарні. 22 чэрвеня ў 15-00 у цэнтральнай раённай

бібліятэцы адбудзенцца прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара. На наступны дзень, 23 чэрвеня, прэзентацыя адбудзецца ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы.

Мікола Ільючык — пісьменнік, журналіст, нарадзіўся 10 красавіка 1966 г. ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна. Аўтар зборнікаў вершаў “Дзе жыве душа” (2004)”, Шматкроп’е кропель” (2006), зборніка прозы “Роспач і надзея” (2007), кнігі для дзяцей ”Цуд на каляды” (2003), На рахунку М. Ільючыка  дакументальная аповесць, выдадзеная асобнай кнігай “У памяти в долгу” (2010), — пра гісторыю аднаго помніка. Кніга напісанана на падставе рэальных фактаў. Мікола Ільючык па ўласнай ініцыятыве і практычна за свае грошы ўзвёў помнік на месцы гібелі ад рук нацыстаў габрэяў — жыхароў вёскі Багданаўка.

 

20 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий