9 лютага 2021 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа прайшла літаратурная вандроўка “Жыў лёсам людзей на балоце”.
На «сустрэчу» з Іванам Мележам прыйшлі вучні 11 класа СШ №1 разам з настаўніцай Ганнай Бірыла.
Мерапрыемства адкрыла галоўны бібліятэкар Наталля Кіпцэвіч, з выступлення якой прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з жыцця Івана Мележа. Затым школьнікі адправіліся ў віртуальную вандроўку па жыцці і творчасці пісьменніка. Анлайн-вандроўка створана супрацоўнікамі Лунінецкай цэнтральнай бібліятэкі і размешчана на ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка». Прысутныя таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Творцы праўдзівага жыцця”, прысвечанай юбілеям І.Шамякіна і І. Мележа.
Анлайн-праекты да 100-годдзя І.Мележа створаны не толькі цэнтральнай бібліятэкай. На нашым сайце і ютуб-канале мы ўжо прадстаўлялі праект Ракітненскай сельскай бібліятэкі. Прапануем пазнаёміцца з анлайн-прэзентацыяй «Гонар зямлі палесскай», створанай Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэкай