Ёсць у пачатку кожнага года Выдатныя дванаццаць дзён – з Каляд да Хрышчэння, з вечара 6 студзеня па 19 студзеня, і называецца гэты час –Каляды. Святкі – час свята, песень, перапрананняў, розыгрышаў, калядоўшчыкаў. У гэты час калядуюць усе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова з казой або мядзведзем, і са спецыяльнымі прыпеўкамі. Нагадаць аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі супрацоўнікі бібліятэк ДУК “Лунінецкая РЦБС”.
12 студзеня 2024 года ў Мікашэвіцкую гарадскую бібліятэку завіталі калядоўшчыкі – удзельнікі клуба маладых інвалідаў “САМІ” – з пажаданнямі здароўя, багацця і дабрабыту. Калядоўчыкі выканалі калядныя песні і вершы, прадэманстраваўшы аўтэнтычныя традыцыі калядавання ў нашай мясцовасці. Бібліятэкар Анастасія Коховіч расказала удзельнікам мерапрыемства пра гісторыю святочных каляд: Нараджэння Хрыстова, Шчодрага вечара і Вадохрышча. Таксама пагаварылі аб варожбах, звязаных з гэтым святам, прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах. Цікава і насычана адзначылі пачатак новага года ў бібліятэцы. А гэта значыць, што можна быць упэўненым: традыцыі нашых продкаў не забыты і беражліва перадаюцца маладому пакаленню.
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся пазнавальна-літаратурны вечар «Святкі-калядкі», удзельнікамі якога сталі навучэнцы 7 “Б” класа сярэдняй школы №3. Пачаткам мерапрыемства стала выступленне бібліятэкара Алены Гнедзька з расповедам пра гісторыю і традыцыі свята, абрад калядавання. Затым дзеці з цікавасцю прагледзелі відэа-агляд аб абрадах калядавання ў розных абласцях нашай краіны. Вядучая вечара зачытала традыцыйныя калядныя песні-шчадроўкі. А якія ж Калядкі без калядоўшчыкаў? Самыя смелыя з удзельнікаў мерапрыемства праспявалі калядныя песні. Кульмінацыяй вечара стала квэст-гульня “Прадказанне лёсу”. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы асобай цеплыні і сардэчнасці і паспрыяла добраму каляднаму настрою.
У Любачынскую сельскую бібліятэку завіталі калядоўшчыкі з гучнымі песнямі і святочным прадстаўленнем. Калядныя вечары праходзяць шумна і весела ў Люшчанскай сельскай бібліятэцы-клубе. Не абыходзіцца без традыцыйных святочных вячорак, на якія збіраецца моладзь. Вось і гэтыя калядныя святы не сталі выключэннем. 13 студзеня прайшло мерапрыемства “Каляда-калядзіца, прыходзь павесяліцца”. У Вулькаўскую-1 сельскую бібліятэку завіталі маленькія чытачы на фальклорна-этнаграфічную вечарыну “Святочныя Калядкі”. Дзеці выканалі калядныя песні і вершы. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “С Рождеством и Новым годом”.
Кніжна-ілюстраваныя выставы, прысвечаныя Калядам і Новаму году, былі аформлены ва ўсіх бібліятэках раёна. У Рэдзігераўскай і Бастынскай сельскіх бібліятэках прайшлі конкурсы дзіцячых малюнкаў і творчых работ «С Новым годом, Рождеством – настоящим волшебством» і «Вандроўка па зімовай казцы».