Год малой радзімы

 

Палажэнне

аб правядзенні акцыі-конкурсу “Мая маленькая радзіма”

(Краязнаўчы турызм у бібліятэцы)

 

Мэты і задачы:

— развіццё інавацыйнага патэнцыялу бібліятэк Лунінецкага раёна;

— далучэнне маладога пакалення да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў, народных традыцый і звычаяў сваёй малой радзімы;

— павышэнне ролі бібліятэк як захавальнікаў нацыянальнай культуры;

 — развіццё партнёрскіх сувязяў бібліятэк з органамі мясцовай улады, грамадскімі арганізацыямі і установамі.

 

Арганізацыя акцыі-конкурса

         Акцыя-конкурс правоздіцца з красавіка па верасень 2019 года.

Удзельнікі конкурсу ў пісьмовым выглядзе распрацоўваюць культурна-пазнавальны маршрут, які змяшчае кароткае апісанне уключаных у маршрут памятных месцаў, збудаванняў і аб’ектаў духоўнай і матэрыяльнай культуры, гістарычнай і этнаграфічнай спадчыны рэгіёну (населенага пункта, у якім размешчана бібліятэка). Можа быць прадастаўлены дадатковы матэрыял: карты-схемы пешаходнага або аўтобуснага маршруту, фатаграфіі і інш. Акрамя таго, члены журы наведаюць кожны населены пункт  (па графіку), дзе удзельнікі акцыі-конкурсу павінны правесці для іх пешаходную або аўтобусную экскурсію.

Да 1 кастрычніка 2019 года журы ацэньвае прадстаўленыя праекты і праведзеныя экскурсіі і арганізуе ўзнагароджанне пераможцаў.      

 

Умовы правядзення акцыі-конкурсу

         У акцыі-конкурсе прымаюць удзел усе бібліятэкі ДУК “Лунінецкая РЦБС”.  Бібліятэкі-удзельнікі дзеляцца на дзве групы:

  1. цэнтральная раённая бібліятэка, цэнтральная дзіцячая бібліятэка, Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка і Мікашэвіцкая дзіцячая бібліятэка ,
  2. сельскія бібліятэкі і бібліятэкі-клубы.

 

Крытэрыі  ацэнкі  конкурсных работ:

  • адпаведнасць умовам конкурсу;
  • інавацыйныя ідэі, унікальнасць і арыгінальнасць праекта;
  • логіка пабудовы і нестандартнае планаванне маршруту, арыгінальныя метады падачы інфармацыі;
  • навізна элементаў маршруту (малавядомыя славутыя і унікальныя месцы);
  • перспектывы развіцця распрацаванага маршруту;
  • наяўнасць у бібліятэкі партнёраў па рэалізацыі праекта.

 

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

         У першай групе (гарадскія бібліятэкі) вызначаецца 1 пераможца, у другой –  3 (1-е, 2-е, 3-е месца). Па рашэнню  журы могуць прысуджацца заахвочвальныя прэміі. Лепшыя работы знойдуць адлюстраванне ў чарговым нумары бюлетэня “Бібліятэчная панарама”.

 

Склад

арганізацыйнага камітэту (журы) па правядзенні

акцыі-конкурсу “Мая маленькая радзіма”

 

  1. Кішкевіч А.В., дырэктар ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
  2. Карпуковіч Т.П., загадчык адзела бібліятэчнага маркетінгу цэнтральнай раённай бібліятэкі;
  3. Плаўсюк Л.А., галоўны бібліятэкар адзела бібліятэчнага маркетынгу;
  4. Паўлюкавец Г.М., метадыст Лунінецкага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра культуры;
  5. Жылко В.В., гістрык, краязнаўца.