Літаратурная карта Лунінеччыны – гэта сучасны электронны энцыклапедычны рэсурс, які дапаможа пазнаёміцца ​​з літаратурнай прасторай Лунінецкага раёна.

База дадзеных уключае ў сябе біябібліяграфічныя звесткі пра вядомых і пачынаючых пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, краязнаўцаў – ураджэнцаў Лунінецкага раёна і тых, чыё жыццё звязана з нашым краем. База пастаянна папаўняецца.

Змест Літаратурнай карты, мы спадзяемся, будзе цікавы самай шырокай карыстацкай аўдыторыі: педагогам, навучэнцам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і літаратурным жыццём Лунінецкага раёна.

У папяровым выглядзе Літататурная карта размешчана ў чытальнаяй зале Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.