Да Года народнага адзінства Лунінецкая цэнтральная дзіцячая бібліятэка падрыхтавала анлайн-падарожжа па незвычайнай азбуцы — Анлайн-Азбуцы сімвалаў краіны “Я вандраваць люблю па Беларусі”.
Вы даведаецеся Што і Хто з’яўляюцца сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце. А яшчэ да кожнай літары азбукі мы падабралі некалькі мілагучных беларускіх слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.
Прэм’ерны паказ (літара А) ужо адбыўся. Наступныя выпускі ў алфавітным парадку будуць з’яўляцца на ютуб-канале “Лунінецкая бібліятэка” кожную сераду. Запрашаем у падарожжа!
182 просмотров