Анлайн-Азбука сімвалаў краіны

Да Года народнага адзінства Лунінецкая цэнтральная дзіцячая бібліятэка падрыхтавала анлайн-падарожжа па незвычайнай азбуцы — Анлайн-Азбуцы сімвалаў краіны “Я вандраваць люблю па Беларусі”.

Вы даведаецеся Што і Хто з’яўляюцца сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце.   А яшчэ да кожнай літары азбукі мы падабралі некалькі мілагучных беларускіх слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.

Прэм’ерны паказ (літара А) ужо адбыўся. Наступныя выпускі ў алфавітным парадку будуць з’яўляцца на ютуб-канале “Лунінецкая бібліятэка” кожную сераду. Запрашаем у падарожжа!

179 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий