Чарговае літараратурнае падарожжа

У Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы каля 2-х гадоў доўжыцца цыкл падарожжаў па Літаратурнай карце Лунінеччыны. 6 лютага 2020 г. у чарговае падарожжа адправіліся дзесяцікласнікі СШ № 1. г. Лунінца.

Мерапрыемствы ладзяцца такім чынам, што спачатку журналіст, краязнаўца, а з нядаўняга часу яшчэ і старшыня Лунінецкага краязнаўчага таварыства Вадзіма Жылко распавядае пра гісторыю ўтварэння Літаратурнай карты, яе структуру, пра вядомых і не вельмі вядомых, пачынаючых пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, краязнаўцаў, чый лёс звязаны з Лунінеччынай, а затым перад школьнікамі выступае хтосьці з лунінецкіх літаратараў. На гэты раз гэта была Галіна Пятроўна Сыціна. Галіна Пятроўна па адукацыі педагог, зараз на пенсіі. Піша вершы, друкуецца ў рэгіянальнай прэсе. Яна рапавяла пра сябе, пра сваю творчасць прачытала некалькі сваіх вершаў.

Знаёмства з лунінецкімі літаратарамі ў рамках цыклу падаражжаў на Літаратурнай карце працягнецца.

41 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий