Чарговае пасяджэнне «Літаратурнай правінцыі»

17 чэрвеня ў цэнтральнай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Літаратурная правінцыя». Яно называлася “Любі свой край, ведай сваю гісторыю”. У клубе “Літаратурная правінцыя” ужо была сустрэча на падобную тэму. Але пра што б паэты

не пісалі вершы, якой тэме не прысвячалі б свае сустрэчы, яны зноў і зноў вяртаюцца да тэмы радзімы, яе гісторыі і культуры. Новыя творы пра любоў да роднага краю чыталі Віктар Пінігін, Аляксандр Бекеш, Людміла Сыціна, Марыя Міснікава, Анастасія Пратасавіцкая, Ніна Нікіцюк і іншыя.А яшчэ сябры клуба  абмеркавалі своў удзел у раённым свяце “Лунінецкія клубніцы”, якое адбудзецца 24 чэрвеня ў аграгарадку Дварэц. Бібліятэка з дапамогай лунінецкіх літаратараў будзе ладзіць на свяце паэтычны дворык “Клубнічнае лета”.                                             Фота В.Пінігіна

 

 

19 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий