Новая кніга прыйшла да чытачоў

22-га чэрвеня ў цэнтральнай раённай, а 23-га ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэках адбылася прэзентацыя зборніка апавяданняў і мініяцюр журналіста і пісьменніка Міколы Ільючыка “Верагоднасць цуду”. Як мы ўжо анансавалі раней, кніга

падрыхтавана выдавецтвам "Мастацкая літаратура", надрукавана ў Брэсцкай друкарні. У яе ўвайшлі творы, напісаныя ў 2006 – 2012 гг.

Павіншаваць Міколу Ільючыка ў цэнтральную бібліятэку прыйшлі сябры па клубу “Літаратурная правінцыя”, калегі-журналісты і проста аматары кнігі. Шмат добрых слоў у прозе і вершах яны адрасавалі аўтару. Але галоўным на мерапрыемстве было, вядома,выступленне самога Міколы Ільючыка. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць аповед пра гісторыю стварэння кнігі, разважанні аб літаратурнай творчасці, апавяданні і мініяцюры ў аўтарскім выкананні. Жадаючыя атрымалі кнігу з аўтографам аўтара.

Закончыць хацелася б цытатай з анатацыі да зборніка: “У сваёй творчасці аўтар імкнецца ісці ад жыцця, якое, вядома ж, бывае розным – і драматычным, і трагічным, і рамантычным, а нярэдка і анекдатычным… Такія і творы, што склалі кнігу, — яны прымушаюць чытача і пасміхацца, і задумацца, і прыслухацца да сваіх пачуццяў, да голаса сэрца.” Лепш і не скажаш!

6 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий