Дзень памяці беларускага песняра

13 жніўня —  дзень памяці класіка беларускай і сусветнай літаратуры Якуба Коласа. У гэты дзень у 1956 годзе ён пайшоў з жыцця. Бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы падрыхтавалі да гэтай сумнай даты шэраг кніжных выстаў.

У памяць вялікага песняра ля кніжных выстаў аматары творчасці Якуба Коласа чыталі яго вершы. На фота: у цэнтральнай раённай бібліятэцы (здымак уверсе), у Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы (здымак унізе).

З лістапада 1911 па люты 1912 г. Якуб Колас жыў і працаваў у Лунінцы. Тут была пачата праца над паэмай “Сымон-музыка”, напісаны некалькі вершаў, апавяданні “Нёманаў дар”, “Трывога” і “Недаступны”. У 1947 годзе Якуб Колас зноў наведаў Лунінеччыну. Як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ён сустракаўся са сваімі выбаршчыкамі ў Мікашэвічах, Сінкевічах, Сцяблевічах. Свае ўражанні ад паездкі Я.Колас занатаваў у дзённіку “На схіле дзён” .

На ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка» у рамках праекта «Прагулкі па горадзе», прысвечанага помнікам і памятным мясцінам Лунінца, 14 жніўня выйдзе відэасюжэт пра помнік Якубу Коласу ў Лунінцы.

1 626 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий