3 ліпеня Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Да гэтай знамянальнай даты бібліятэкі ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” падрыхтавалі шэраг праектаў.
Цэнтральная раённая бібліятэка запрашае на віртуальную выставу-прэзентацыю “Гэта ўсё – мая Беларусь!”, якая знаёміць са славутымі мясцінамі Беларусі і Брэсцкай вобласці і прэзентуе лепшыя кнігі пра Беларусь, што маюцца ў бібліятэцы. Прэмьера прэзеніацыі — 2 ліпеня ў 11.00. Бібліятэка таксама прапануе паўдзельнічаць у віктарыне, каб праверыць свае веды пра родную краіну.
Чытачы цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі напярэдадні свята прынялі ўдзел у патрыятычнай гульні “Беларусь ад А да Я”. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі займальнае віртуальнае падарожжа па нашай краіне. Яны наведалі самыя знакамітыя мясціны, зазірнулі ў мінулае, а таксама пабачылі сучаснае жыццё рэспублікі. Жадаючыя змаглі пакінуць сваё пажаданне роднай краіне на інтэрактыўнай дошцы і адказаць на пытанне “Чаму люблю я Беларусь?”
На фота: Каля інтэрактыўнай дошкі Аляксей Мельянец