Галоўнае свята краіны

У бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны – Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок гістарычнай памяці “Беларусь – мой гонар і слава!”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з багатай і слаўнай гісторыяй нашай краіны, якая сведчыць аб сіле духу нашых продкаў. Гэта гісторыя запісана ў летапісах і кнігах, старажытных дакументах і народных паданнях, захавана ў назвах нашых гарадоў, рэк, азёр, замкаў, веж. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік “Падарожжа па Беларусі” і пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай “Беларусь – гэта мы!”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра гісторыка-культурнае, прыроднае і літаратурнае багацце Беларусі.

У Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна для дашкольнікаў «Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся!». Бібліятэкары расказалі маленькім грамадзянам аб нашай Радзіме, аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, а таксама аб малой Радзіме — горадзе Мікашэвічы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Беларусь самая…»: самая сінявокая, самая лепшая, самая лясная і г.д., а потым адказвалі на пытанні віктарыны, з якімі выдатна справіліся. Скончылася мерапрыемства праглядам і фотасесіяй ля кніжнай выстаўкі “Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь!”.

Кніжныя выставы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, былі афомлены ва ўсіх бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У Ракітненскай сельскай бібліяэцы праведзена гадзіна інфармацыі «Беларусь незалежная», у Кажан-Гарадоцкай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна паэзіі “Славілі цябе не раз паэты”.

Усе вышэй згаданыя мерапрыемствы былі праведзены напярэдадні свята, а непасрэдна 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы Лунінца прайшло вялікае гарадское свята, у якім прынялі удзел цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі. Яны арганізавалі шэраг кніжных выстаў, на якіх была прадстаўлена літаратура, што распавядае пра лепшыя традыцыі беларускага народа, этапы станаўлення дзяржаўнасці нашай краіны, яе гісторыю і сучаснае жыццё, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах. Наведвальнікі святочнага мерапрыемства таксама мелі магчымасць набыць ляльку Цільда, створаную майстрыцамі цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі і магніцік-сувенір ад цэнтральнай раённай бібліятэкі.

120 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий