Кнігу вершаў — бібліятэцы

6 мая 2021 года Лунінецкую цэнтральную раённую бібліятэку наведаў паэт Юрась Мазалевіч. Аўтар падарыў бібліятэцы сваю кнігу вершаў «Я пішу душою», якая выйшла ў мінскім выдаведстве «Каўчэг» у 2020 годзе.

У анатацыі да зборніка чытаем: “У кнігу ўвайшлі творы простай асобы – Юрыя Уладзіміровіча Мазалевіча, які, маючы здольнасці да напісання вершаў, як пачынаючы паэт мае шчырае жаданне падзяліцца сваёй творчасцю з іншымі”.

Ю. Мазалевіч – не прафесійны паэт. Ён працуе дырэктарам Баранавіцкага філіяла Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр”. Творчую дзейнасць пачаў у 2017 годзе, калі яму ўжо было за 50. Вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках, літаратурным альманаху “Созвездие”, газеце “Вместе”. “Я пішу душою” – першая кніга паэта Юрася Мазалевіча.

На фота: кнігу ў падарунак прымае дырэктар ДУК «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Алена Кішккевіч.

270 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий