Літаратурныя сустрэчы

Чарговае пасяджэнне клуба “Літаратурная правінцыя” пад назвай “Роднаму краю – талент і творчасць” прайшло ў выяздным фармаце. Пачалося яно ў цэнтральнай бібліятэцы з прывітальнага слова дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алены Кішкевіч. Алена Васільеўна прадставіла госцю пасяджэння –  супрацоўніцу газеты “Літаратура і мастацтва” Алесю Лапіцкую. Яна прывезла ў падарунак бібліятэкам кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі аўтараў. Бібліятэкі раёна атрымалі іх за перамогу ў акцыі па падпісцы на “ЛіМ”. Песні на вершы мясцовых аўтараў пра родны край прагучалі ў выкананні народнага ансамбля “Вындроўнікі” Дварэцкага сельскага Дома культуры. Потым узялі слова лунінецкія літаратары і краязнаўцы І.Панасюк, В.Туміловіч, Г.Сыціна, Л.Бабіч і іншыя, якія чыталі свае творы, разважалі аб творчасці. Гурткоўцы  Язвінскага сельскага Дома культуры разам са сваім кіраўніком Галінай Абрамчук прадставілі літаратурную кампазіцыю, а дзіцячы этнаграфтчны гурт “Дятлавіцкі падлесак” (кіраўнік Галіна Брэзіна) – народныя песні.  

Затым жадаючыя, а гэта былі амаль усе, адправіліся ў бібліятэкі раёна. Першы прыпынак – у Дварэцкай сельскай бібліятэцы, дзе разам з бібліятэкарамі Валянцінай Даніловіч і Вольгай Абрамчук гасцей сустракоў мясцовы літаратар Максім Казун. Наступны прыпынак – вёска Любань. Разам з бібліятэкарам Кацярынай Рудзько тут усіх чакаў бадай адзін з самых імянітых на Лунінеччыне творцаў – Сцяпан Нефідовіч.

Канчатковым пунктам падарожжа стала Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка (загадчыца Аксана Маркевіч). У чытальнай зале адбыласа творчая сустрэча з члэнамі клуба “Паэтычная глыбінка”, што працуе пры бібліятэцы, прадстаўнікамі клубаў “Натхненне” і “САМІ”, з якімі бібліятэка супрацоўнічае. Зноў гучалі вершы, гумарэскі, песні. Завяршылася мерапрыемства абменам думкамі, пажаданнямі новых поспехаў, новых твораў.

63 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий