Урок гісторыі ў бібліятэцы

Урок гісторыі, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 1 г. Лунінца правялі ў цэнтральнай бібліятэцы. Бібліятэкар кнігасховішча Таццяна Лазько прадставіла каштоўныя факсімільныя выданні, што маюцца ў

цэнтральнай бібліятэцы: Слуцкае Евангеліе, "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", "Жыціе блажэннай Еўфрасініі, ігуменіі манастыра Уседзяржыцеля  Святога Спаса ў Полацку" і інш. Вучні мелі магчымасць блізка пазнаёміцца з гэтымі рэдкімі старажытнымі выданнямі, нават патрымаць іх у руках.Галоўны бібліятэкар чытальнай залы Ірына Хлуд распавяла пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, жыццё і дзейнасць беларускіх першадрукароў і асветнікаў. А завяршыўся сваеасаблівы гісторыка-літаратурны экскурс віктарынай аб жыцці і творчаскі беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якіх мы адзначаем у гэтым годзе.

 

 

 

 

 

14 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий