Радыёперадача пра Мікашэвічы (аўдыёзапіс)

12 красавіка ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы прайшло не зусім звычайнае мерапрыемства, прысвечанае Году малой Радзімы. Спачатку адбылася прэзентацыя кніжнай выставы "Радзіма ў маім сэрцы", а пасля ўдзельнікі мерапрыемства ў прамым эфіры

праслухалі перадачу "Сіла прыцягнення" на радыёстанцыі "Сталіца", прысвечаную Мікашэвічам. Праграма задумана як аповед жыхароў пра сваю малую радзіму. Сваю невялікую часцнінку ў падрыхтоўку перадачы ўнесла і бібліятэка. Менавіта тут дапамагалі радыёвядучай Алене Давыдавай у выбары экскурсійных напрамкаў падчас яе прыезду ў горад для запісу перадачы. Тым цікавей было паслухаць, што атрымалася і абмяняцца  ўражаннямі. Прапануем і вам, паважаныя госці нашага сайта, паслухаць гэтую радыёперадачу. Паслухаць перадачу можна тут —  Мікашэвічы

 

 

28 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий