Сустракаем вясну

23 сакавіка 2022 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках мерапрыемстваў да Году гістарычнай памяці адбыўся фальклорны вечар “Вясна-красна, што ты нам прынясла?”

Вядучая, галоўны бібліятэкар Ірына Навацкая, распавяла пра вясновыя святы, традыцыі іх святкавання, падкрэсліўшы, што пра гэта можна пачуць ад старых людзей, а яшчэ даведацца з кніг па фальклоры, што дэманструюцца на кніжнай выставе.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са святамі Саракі, Благавешчанне, Вербніца, Вялікдзень, Юр’я, звычаямі і абрадамі, якія іх суправаджаюць.

Вясну заўсёды сустракалі песнямі-вяснянкамі. На вечары гучалі народныя песні ў выкананні кіраўніка народнага калектыву “Надзея” Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба Людмілы Зіміч і бібліятэкара Лахвенскай сельскай бібліятэкі Дар’і Абрамчук.

А якое ж народнае свята без нацыянальных касцюмаў і прыгожых ручнікоў?! Загадчыца Дрэбскай сельскай бібліятэкі-клуба Людміла Карповіч распавяла пра музей народнага быту, які створаны пры бібліятэцы-клубе, пазнаёміла з гісторыяй беларускага ручніка і беларускага народнага касцюма, некаторыя з якіх яна прывезла з сабой і прадэманстравала прысутным.

Сярод прысутных на мерапрыемстве былі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання ДУ «Лунінецкі ТЦСАН».

104 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий