Сустрэчы з Аксанай Спрынчан

22 жніўня ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча беларускай пісьменніцы і паэткі, ураджэнкі горада Лунінца Аксаны Спрынчан з сябрамі  клуба “Літаратурная правінцыя”, аматарамі беларускай літаратуры і мовы. На мерапрыемстве таксама

прысутнічалі прадстаўнікі молодога пакалення, актыў раённага камітэта БРСМ.

Першым узяў слова журналіст Вадзім Жылко. Ён прадставіў пісьменніцу, якая кожны год перад сваім днём нараджэння наведвае Лунінец, і яе дачку Альжбету.  Госця мерапрыемства расказала аб сваёй творчай дзейнасці, прэзентавала новую кнігу для дзяцей. Альжбета –  пачынаючая паэтка, прачытала свае вершы.

Пасля гасцей слова ўзялі гаспадары. Кожны з членаў “Літаратурнай правінцыі” расказаў аб напрамках сваёй творчай дзейнасці, некаторыя з іх прачыталі вершы, прысвечаныя Аксане Спрынчан. Гурткоўцы Язвінскага СДК выканалі літаратурную кампазіцыю. Кіраўнік гуртка Галіна Абрамчук падарыла гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

У гэты ж дзень Аксана і Альжбета пабывалі і ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы. Для чытачоў дзіцячай бібліятэкі чарговая сустрэча з пісьменніцай ператварылася ў літаратурны бенефіс новай кнігі «Смачная кніга». Выхаванцы сацыяльнага прытулку пазнаёміліся з новымі сябрамі – героямі кнігі, паўдзельнічалі ў гульнях і ў конкурсе аўтарскіх загадак.  Альжбета, якая чытала свае вершы і апавяданні, распавяла пра тое, як яна пачала пісаць.

Ва ўзнагароду за дапытлівасць, кемлівасць і любоў да чытання Аксана Спрынчан ўручыла ўсім удзельнікам сустрэчы салодкія прызы і маленькія сувеніры з аўтографамі.

 

 

 

81 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий