Вечар памяці народнага песняра

13 жніўня —  сумная дата ў гісторыі беларускай літаратуры – дзень смерці класіка не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры Якуба Коласа. У цэнтральнай бібліятэцы 11 жніўня 2017 года, напярэдадні 61- гадавіны з дня смерці народнага пісьменніка, прайшоў вечар яго памяці.

Бібліятэкары Ірына Хлуд і Ірына Навацкая пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Я.Коласа, правялі віктарыну па яго творчасці. Гісторык і журналіст Вадзім Жылко распавёў пра лунінецкі перыяд жыцця і творчасці пісьменніка.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай, прысвечанай жыццю і творчай дзейнасці народнага песняра. Выстава складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел – гэта творы самога Якуба Коласа, другі — складаюць кнігі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

На заканчэнне многія ўдзельнікі мерапрыемства з утульнай залы бібліятэкі прыйшлі да помніка Якубу Коласу, дзе  ўсклалі кветкі і правялі хвіліну маўчання.

22 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий