Юбілей Галіны Брэзінай

Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка працягвае арганізацыю анлайн сустрэч з творчымі асобамі. Чарговая сустрэча — з паэткай, аўтаркай песесень, збіральніцай фальклору Галінай Брэзінай. 19 ліпеня Галіна Уладзіміраўна святкуе 50-гадовы юбілей.

Г. Брэзіна доўгі час працавала ў Дзятлавіцкай сярэдняй школе, зараз з’яўляецца дырэктарам Дзятлавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры, кіраўніком фальклорных калектываў «Дзятлавіцкі падлесак» і «Харашухі». Удзельнічае ў рабоце клуба «Літаратурная правінцыя Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Сустрэчу з Галінай Брэзінай і яе выхаванцамі глязіце на ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка» 19 ліпеня ў 10.00.

1 611 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий