Юбілей земляка

Лунінецкая цэнтральнаая раённая бібліятэка запрашае на выставу кніг і публікацый краязнаўцы, літаратара, фатографа, ветэрана педагагічнай працы Івана Панасюка, прымяркаваную да 75-годдзя нашага вядомага земляка.

Іван Аляксеевіч Панасюк нарадзіўся 25 красавіка 1947 года на хутары Лыпкы вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна, але з з 1965 года жыве на Лунінеччыне. Іван Аляксеевіч з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг і публікацый аб прыродзе і гісторыі роднага краю. Найбольш вядомыя выданні І.Панасюка: “Прырода і ахоўваемыя тэрыторыі Лунінецкага раёна” (1999, 2000, 2001), “Велута” (2006),“Палессе маё Лунінецкае” (2007), “Остромечево и остромычивци” (2010),  “Інтэрнат ты наш, інтэрнатушка…”., «Навасёлкі лунінецкія» (2013), “Письма командиров” (2014).

Іван Панасюк — даўні чытач Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, сябар Лунінецкага краязнаўчага таварыства, што працуе пры бібліятэцы. Бібліятэчныя работнікі і чытачы жадаюць юбіляру здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і новых творчых здабыткаў!

58 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий