8 лютага 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа — празаіка, паэта (пра што мала хто ведае), публіцыста, драматурга, стваральніка легендарнай “Палескай хронікі”.
З нагоды юбілею бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізавалі кніжныя выставы, літаратурныя гадзіны, анлайн-праекты, прысвечаныя пісьменніку.
Прапануем вашай увазе літаратурныя анлайн-вандроўкі па жыцці і творчасці Івана Мележа, падрыхтаваныя цэнтральнай раённай і Ракітненскай сельскай бібліятэкамі. А праверыць свае веды можна з дапамогай анлайн-віктарыны, якую таксама падрыхтавалі супрацоўнікі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
728 просмотров