100 гадоў з дня нараджэння І. Мележа

8 лютага 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа — празаіка, паэта (пра што мала хто ведае), публіцыста, драматурга,  стваральніка легендарнай “Палескай хронікі”.

З нагоды юбілею бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізавалі кніжныя выставы, літаратурныя гадзіны, анлайн-праекты, прысвечаныя пісьменніку.

Прапануем вашай увазе літаратурныя анлайн-вандроўкі па жыцці і творчасці Івана Мележа, падрыхтаваныя цэнтральнай раённай і Ракітненскай сельскай бібліятэкамі. А праверыць свае веды можна з дапамогай анлайн-віктарыны, якую таксама падрыхтавалі супрацоўнікі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

727 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий