95 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня 2019 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння  класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гонар слаўнага юбілею бібліятэкі прапануюць сваім чытачам шэраг кніжных выстаў і мерапрыемстваў.

У Лунінецкай цэнтральнай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Вялікі сын Беларусі”. На мерапрыемства запрасілі моладзь. Бібліятэкары расказалі пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, прадэманствавалі дакументальны фільм, прысвечаны знакамітаму пісьменніку, пазнаёмілі з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены творы В.Быкава, успаміны яго сяброў, крытычныя артыкулы і фотадакументы. Большасць твораў пісьменніка – аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх адлюстроўваецца трагедыя беларускага народа ў самай страшнай вайне, што ведала чалавецтва.

19 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий