Літаратурныя падарожжы працягваюцца

У Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы на працягу ўжо амаль 2-х гадоў доўжыцца цыкл падарожжаў па Літаратурнай карце Лунінеччыны. 22 кастрычніка ў віртуальнае падарожжа адправіліся вучні 11-га класа СШ №1.

У рамках цыклу вучні знаёмяцца з вядомымі і пачынаючымі пісьменнікамі, паэтамі, журналістамі, краязнаўцамі – ураджэнцамі Лунінецкага раёна і тых, чыё жыццё звязана з нашым краем. Падарожжа пачалося з выступу журналіста, старшыні Лунінецкага краязнаўчага таварыства, нядаўна створанага пры цэнтральнай бібліятэцы, Вадзіма Жылко. Ён распавёў пра гісторыю ўтварэння Літаратурнай карты, яе структуру, пра вядомых пісьменнікаў, чый лёс у пэўныя перыяды іх жыцця быў звязаны з Лунінеччынай — Якуба Коласа, Андрэя Макаёнка, Аляксандрв Блока, Уладзіслава Нядзведскага і інш.

Затым слова было дадзена Вользе Грыдзюшка. Вольга Сцяпанаўна — былы педагог, аўтар паэтычных твораў. Друкуецца ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Зборнікі яе вершаў выйшлі ў серыі «Лунінецкая муза». Вольга Сцяпанаўна расказала пра сваё жыццё і творчасць, прачытала некалькі сваіх твораў.

На Лунінеччыне жыве і працуе нямала таленавітых творчых людзей. Знаёмства з імі ў рамках цыклу падаражжаў на Літаратурнай карце працягнецца.

46 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий