Новы электронны даведачна-інфармацыйны рэсурс

На падставе калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры, размешчаных у экспазіцыі Дрэбскай сельскай бібліятэкі-клуба, спецыялістамі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы  створаны электронны даведачна-інфармацыйны рэсурс “Этнаграфічны музей”.

Дрэбская бібліятэка-клуб мэтанакіравана развівае цікавасць да гісторыі свайго краю, роднай вёскі, фарміруе краязнаўчы фонд. Тут праводзіцца шэраг розных па форме і змесце мерапрыемстваў краязнаўчай тэматыкі. Шмат гадоў  вядзецца праца па вывучэнню культурных і прыродных каштоўнасцяў краю, даследуецца жыццядзейнасць і творчасць землякоў. Разам з пісьмовымі дакументамі збіраюцца прадметы матэрыяльнай культуры. Спачатку гэтыя прадметы былі прадстаўлены на невялікай выставе. У выніку пошукавай працы загадчыцы бібліятэкі-клуба Людмілы Карповіч і актыўнасці мясцовага насельніцтва выстава хутка папаўнялася новымі экспанатамі. З’явілася ідэя стварыць вялікую музейную этнаграфічную экспазіцыю, а на яе падставе электронны даведачна-інфармацыйны рэсурс. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы, якімі калісьці карысталіся жыхары Дрэбска і навакольных вёсак: хатняе начынне, прылады працы, посуд. Маецца багатая калекцыя ткацтва і вышыўкі. Электронны рэсурс уяўляе сабой апісанне і фотаздымкі кожнага экспаната экспазізыі. Матэрыял згрупаваны па раздзелах: “Прадметы сялянскага быту”, “Прылады для апрацоўкі ільну”, “Традыцыйнае народнае адзенне”, “Ткацкія вырабы”, “Літаратура”.

Азнаёміцца з электронным даведачна-інфармацыйным рэсурсам “Этнаграфічны музей” можна тут.

96 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий